Вы тут

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама: у санаторыях мігрантаў больш няма

Мігранты ў Брузгах / ctv.by

На сёння ў санаторыях Гродзеншчыны мігрантаў ужо няма, заявіў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк.

"Што тычыцца санаторных устаноў, на сённяшні дзень бежанцаў там няма", — перадае БЕЛТА яго словы.

Таксама чыноўнік сказаў, што частка бежанцаў, якая хацела пакінуць межы Беларусі, "сваё права рэалізавала".

Раней паведамлялася, як больш за 100 мігрантаў адправілі на базу адпачынку "Світанак". Там афіцыёзныя тэлеканалы знялі тэлесюжэты пра іх размяшчэнне, пасля чаго мігрантаў цішком вярнулі ў гандлёва-лагістычны цэнтр "Брузгі" на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.