Намеснік ідэолага з Жодзіна памёр пасля затрымання — Motolkohelp

Яўген Іваноў / vk.com

Яўген Іваноў / vk.com

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага завода цяжкіх штамповак памёр пасля затрымання, паведамляе Motolkohelp. Увечары 30 жніўня Яўгена Іванова затрымалі пасля працы на прахадной прадпрыемства. Яго павалілі на зямлю, запхнулі ў мікрааўтобус і павезлі ў бок Мінска (у затрыманні ўдзельнічалі 7-8 чалавек). На наступны дзень з'явіліся спачуванні ад калектыва завода ў сувязі са смерцю Яўгена Іванова.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр у машыне сілавікоў. Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што здарылася з маладым ідэолагам, пакуль няма. Па нашай інфармацыі, у яго не вытрымала сэрца.

Пахаванне адбылося "літаральна на наступны дзень" (на целе "былі бачныя шматлікія сінякі і пераломы пальцаў рук"). Іванову было 34 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі