«Нам ёсць, што узгадаць» з гуртом "The Stokes". Фота

6-га лістапада ў мінскім клубе "Night Star" гурт "The Stokes" прэзентаваў свой новы альбом "Ne zамерзай", які музыканты выдалі літаральна на днях. Фотарэпартаж з імпрэзы глядзіце тут. Апошнім часам "The Stokes" жывуць і працуюць у Маскве. За гэты час гурт адыграў шэраг канцэртаў у Расіі, «Стоксы» знялі кліп і нават перамаглі ў конкурсе «Рок-дом», дзе іх і заўважылі «акулы» расійскага шоў-бізнэсу ды і прапанавалі запіс альбому.





 Гэта быў першы сольны канцэрт каманды ў Мінску за апошнія тры гады, таму «Стоксы» падыйшлі да свайго выступу вельмі адказна. Да  канцэрту на Радзіме яны падрыхтавалі амаль двухгадзінную праграму, якакя ўключыла ў сябе песні з новага альбому, некалькі новых і пакуль незапісаных песень і, канешне ж, старыя хіты.









Падтрымаць сяброў з "The Stokes" прыйшлі шматлікія мінскія музыканты: гурты «J-Морс» і «NEO», Атмараві, Naka, вакаліст гурта «Караван» Лёша Бразгоўка, бубнач «Кукол» Антон Арлоў, бас-гітарыст “IQ48” Кастусь Калеснікаў ды шмат іншых. А Ігар Варашкевіч і Віталік Артыст нават выканалі са «Стоксамі» у дуэце песні.









У перапынках паміж песнямі вакаліст гурта Аляксей “Стокс” чытаў вершы, напісаныя ў Маскве, размаўляў з гасцямі ды адказваў на цыдулкі.





Асабіста мяне канцэрт парадаваў. Музыканты гучалі вельмі якасна і зладжана, упэўнена і нават крышачку нахабна. Лёша “Стокс” гатовы рабіць на сцэне шоў, і ў яго гэта выдатна атрымоўваецца, клавішнік – ўвогуле знаходка  для Ігі Попа, як сказаў нехта за музыкаў.  І можна з упэўненасцю сказаць, што зараз ім па сілах вялікія маскоўскія пляцоўкі!






Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі