Налета ў Беларусь могуць вярнуцца інтэрнэт-крамы з алкаголем

Налета ў Беларусь могуць вярнуцца інтэрнэт-крамы з алкаголем

Налета ў Беларусь могуць вярнуцца інтэрнэт-крамы з алкаголем, тытунем, а таксама лекамі і ювелірнымі вырабамі. Магчымасць такога гандлю прадугледжаная праектам дарожнай карты па развіцці лічбавага гандлю ў ЕАЭС на 2019-2020 гады, паведамляе РБК. З адпаведнай ініцыятывай выступаюць прадстаўнікі электронных гандлёвых пляцовак і асацыяцыяў, вытворцы, правайдэры лагістычных і плацёжных паслугаў.

Аб’ём продажаў праз замежныя гандлёвыя пляцоўкі на тэрыторыі ЕАЭС расце ў сярэднім на 30% за год, але пры гэтым у саміх краінах ЕАЭС, у тым ліку ў Беларусі, дзейнічаюць забароны на анлайн-продаж алкаголю, тытуню, лекаў і ювелірных вырабаў. Прапаноўваецца ўвесці ліцэнзійныя правілы і прадаваць такія тавары праз спецыялізаваныя інтэрнэт-крамы. Мяркуецца, што легалізацыя такога гандлю паспрыяе зніжэнню долі кантрафактнай прадукцыі, павысіць якасць і канкурэнтаздольнасць тавараў і павялічыць прыбыткі добрасумленных прадаўцоў.

У Беларусі неаднаразова ўздымалася пытанне пра дазвол на гандаль спіртным праз інтэрнэт, але супраць гэтага выступае МАРГ і МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі