Вы тут

НАУ звярнуўся да ЗША з просьбай унесці ў санкцыйны спіс "Беларуськалій"

ААТ "Беларуськалій" / Еўрарадыё

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) просіць улады ЗША дадаць "Беларуськалій" у санкцыйны спіс. Зварот ужо накіраваны ў адмысловы орган — амерыканскае кіраванне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC).

Вынікам гэтага звароту "можа стаць вяртанне" Беларуськалія" ў пералік падсанкцыйных прадпрыемстваў "Белнафтахіма" з 27 красавіка", гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у тэлеграм-канале НАУ.

Пра тое, што ЗША могуць размарозіць санкцыі супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, каля тыдня таму казаў на брыфінгу ў Вашынгтоне прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамента Нед Прайс. Дзярждэпартамент ужо даў адпаведную рэкамендацыю амерыканскаму Міністэрству фінансаў. Па словах Прайса, амерыканскія ўлады зацікаўлены ў развіцці двухбаковых адносін з Беларуссю, але не могуць ігнараваць рэпрэсіі і наяўнасць у нашай краіне больш за 300 палітвязняў.

Санкцыі былі прыпынены ў 2015 годзе — пасля вызвалення палітвязняў, якія на той момант былі ў Беларусі. Затым Мінфін ЗША штогод падаўжаў тэрмін прыпынення санкцый. Апошняе рашэнне сканчаецца 26 красавіка 2021 года.

Калі яно не будзе працягнута, то з 27 красавіка пад санкцыямі могуць апынуцца дзевяць беларускіх прадпрыемстваў. Гэта — канцэрн "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc., Беларускі нафтавы гандлёвы дом, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан" і " Полацк-Шкловалакно".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.