Нядзеля ў Беларусі будзе хмарнай з распагоджаннямі. Сіноптыкі папярэджваюць: у шмат якіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. А дзе-нідзе магчыма нават слабая завея. Кіроўцам варта быць асцярожнымі: на дарогах галалёдзіца.
“Вецер заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра максімальная днём -2..+3°С”, — кажуць у Гідраметцэнтры.
У Мінску таксама з вялікай імавернасцю пройдзе снег, а на дарогах будзе слізка. Вецер заходні 5-10 м/с, парывы могуць дасягаць да 15-20 м/с. Тэмпература паветра днём каля 0°С, вечарам -3..-5°С.