Надвор'е ў панядзелак: кіроўцы, будзьце асцярожныя!

Надвор'е ў панядзелак / pixabay
Надвор'е ў панядзелак / pixabay

Сіноптыкі папярэджваюць пра мокры снег і галалёдзіцу на дарогах Беларусі. У панядзелак, выязджаючы з хаты, будзьце асцярожныя. А калі вы яшчэ не “пераабулі” свайго аўто ў зімовую гуму — будзьце двойчы асцярожныя.

“У панядзелак месцамі па рэспубліцы чакаюцца моцныя ападкі (дождж, мокры снег), месцамі на дарогах – галалёдзіца. Уначы месцамі па краіне — наліпанне мокрага снегу”, — расказалі ў Гідраметцэнтры.

Затое моцных маразоў у панядзелак чакаць не давядзецца. Найцяплейшым будзе надвор'е ў Гомлі — там паветра можа прагрэцца да 9 градусаў цяпла. Халадней за ўчё будзе ў Гародні, там слупок тэрмометра не падымецца вышэй за 3 градусы цяпла.

Мінчукам дасталася залатая сярэдзіна — ад 4 да 6 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі