Надвор'е на пятніцу 15 ліпеня: дажджы і да +23

У пятніцу 15 ліпеня надвор'е ў Беларусі застанецца ранейшым. Сіноптыкі прагназуюць дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе заходнім і паўднёва-заходнім, пры навальніцах — парывы да 14 м/с.

Найцяплей будзе ў Брэсце — да +23-х. Істотных ападкаў назірацца не павінна.

У Мінску, Гомелі, Магілёве і Віцебску чакаецца да 21-го цяпла. Пройдуць кароткачасовыя дажды, часам з навальніцамі. 

У Гродна будзе найхаладней — усяго +20. Без дажджу, але з ветрам. 

Увогуле сіноптыкі кажуць, што да канца другой дэкады ліпеня надвор'е захаваецца прахалодным з дажджамі. Да 13 ліпеня ў многіх раёнах краіны выпала да паловы месячнай нормы ападкаў. Тэмпературны фон будзе па-ранейшаму паніжаны — на 1-6 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.