Надвор’е на панядзелак: зноў штармавое папярэджанне

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі пры навальніцах чакаюцца моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах магчымы град. Раніцай месцамі слабы туман.



Вецер уначы чакаецца слабы, удзень паўднёва-заходні — ад слабага да ўмеркаванага, пры навальніцах — парывісты, удзень месцамі шквалісты.


Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, удзень — ад 21 да 26 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 29 градусаў.


Такое надвор’е адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі