Надвор’е на панядзелак: дождж і мокры снег

Чакаюцца працяглыя ападкі (дождж з пераходам у мокры снег), у многіх раёнах моцныя ападкі. Удзень месцамі магчымыя вельмі моцныя ападкі. Уначы ў асобных раёнах будзе туман. Удзень па паўночна-заходняй палове краіны месцамі на дарогах магчымая галалёдзіца.





Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны ўмеркаваны, уначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі да моцнага. Прагназуюцца парывы ветру да 15-22 метраў за секунду, месцамі завіруха.





Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 2 градусаў па паўночным захадзе Віцебскай вобласці да плюс 9 градусаў па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.