Надвор’е на панядзелак: да +27, кароткачасовыя дажджы

Месцамі, удзень пераважна па паўночным захадзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман.



Вецер заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-15 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны будзе да 17 градусаў. Удзень чакаецца ад 21 да 27 градусаў цяпла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі