Надвор'е на панядзелак 29 жніўня: +31 і дажджы на захадзе

Кавун, выгадаваны ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці / Еўрарадыё
Кавун, выгадаваны ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці / Еўрарадыё

У панядзелак, 29 жніўня, на тэрыторыі Беларусі захаваецца спякотнае надвор'е. Тэмпература паветра складзе 30-31 градус цяпла, сіноптыкі заяўляюць аб аранжавым узроўні небяспекі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах — у асноўным на захадзе краіны — пройдуць кароткачасовыя дажджы, часам з навальніцамі. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Вецер таксама будзе слабым, толькі пры навальніцах з парывамі ​​да 14 м/с.

Уначы слупок тэрмометра паднімецца не вышэй за 12-18 градусаў цяпла. Днём будзе +25+31, на захадзе Беларусі — 22-24 вышэй за нуль.

Сіноптыкі абяцаюць, што на будучым тыдні ў Беларусь прыйдзе жаданая прахалода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі