Надвор'е на панядзелак 27 снежня: снег, галалёдзіца і да -17 уначы

Мінск зімовы / VETLIVA
Мінск зімовы / VETLIVA

У панядзелак 27 снежня ў Беларусі захаваецца зімовае надвор'е: будзе воблачна з праясненнямі, пройдзе невялікі снег, ноччу і раніцай магчымыя галалёдзіца і слабы туман, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра апусціцца да -14 -17 ноччу ў асобных раёнах пры праясненнях. Па большай частцы тэрыторыі будзе ад 7 да 13 марозу уначы і 3-9 ніжэй за нуль удзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі