Надвор'е на нядзелю: снег, мароз і вецер
![Ілюстратыўнае фота / Карпека Аляксей, Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pogoda.jpg.webp?itok=pfrk50t8)
Ілюстратыўнае фота / Карпека Аляксей, Еўрарадыё
Галалёдзіца, невялікі снег і маразы чакаюцца ў Беларусі 29 снежня, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу магчымы кароткачасовы снег, днём — невялікі снег. Магчыма галалёдзіца. Вецер паўночны 4-9 м/с.
Тэмпература ўначы ад -3 да -9 градусаў, днём будзе ад -1 да -7.
У панядзелак, 30 снежня, на асобных дарогах чакаецца галалёдзіца, днём магчымы туман, галалёд, у паўночных і цэнтральных раёнах магчымы вецер з парывамі да 15-18 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.