Надвор’е на нядзелю: да +28, кароткачасовыя дажджы

Вецер уначы слабы, удзень паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду. Пры навальніцах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Удзень у некаторых раёнах чакаюцца моцныя залевы, град.



Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17, а удзень — 22-28 цяпла.



Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.