Надвор'е на нядзелю 11 верасня: моцныя дажджы і вецер
![Восень у Мінску / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/osen.jpg.webp?itok=-PRfhAej)
Восень у Мінску / Еўрарадыё
У нядзелю 11 верасня па тэрыторыі Беларусі пройдуць моцныя дажджы, у сувязі з чым сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна, ноччу і раніцай амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, днём — месцамі моцныя. Вецер будзе мяняцца: ад умеранага да моцнага парывістага пры залевах.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 5 да 11 градусаў цяпла. Удзень будзе да +14-ці, у Гомельскай вобласці — +16.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.