Вы тут

Надвор'е на 25 красавіка: туман, навальніцы, да +21 па поўдні

Прырода ажывае пасля доўгай беларускай зімы

25 красавіка ў Беларусі чакаюцца туман і навальніцы. Надвор'е, што называецца, сапсуецца. Пры гэтым будзе ўжо амаль па-летняму цёпла: да +21 градуса па поўдні краіны. Такі прагноз даюць на бліжэйшыя суткі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

25 красавіка будзе воблачна, з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, умераны. Пры навальніцах парывісты. Таму бярыце з сабой парасоны і беражыце іх.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 11-17 градусаў вышэй за нуль. А ў паўднёвых абласцях Беларусі будзе цяплей за ўсё: да +21 градуса па Цэльсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.