Начны абстрэл Харкава, "гучна" было і ў Белгарадзе — 359-я раніца вайны

Расейцы перыядычна абстрэльваюць Харкаў, наступствы ракетнага абстрэлу 6 лютага / @synegubov
Расейцы перыядычна абстрэльваюць Харкаў, наступствы ракетнага абстрэлу 6 лютага / @synegubov

Гэтай ноччу расіяне нанеслі ракетны ўдар па Харкаве. Папярэдне выкарыстоўвалі ракеты С-300. Пра гэта паведаміў начальнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Мэтай, па яго словах, былі аб'екты інфраструктуры. Інфармацыя аб пацярпелых і маштабах разбурэнняў ўдакладняецца.

Неспакойная ноч была і ў расійскай Белгародскай вобласці. "Над вобласцю гучна", пішуць мясцовыя Telegram-каналы. УНІАН сцвярджае, што выбухі чулі і ў цэнтры самога Белгарада. "Выбухі працягваліся прыкладна 10 хвілін з інтэрваламі. У дамах дрыжалі шыбы, спрацоўвала сігналізацыя ў машын", сцвярджае агенцтва са спасылкай на крыніцы.

А напярэдадні ад абстрэлу пацярпела сяло Усцінка Белгародскага раёна. Пацярпелых няма, але аскепкамі снарадаў пасекла вокны, фасады і платы ў чатырох прыватных дамах, кажа губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Пашкоджаныя лініі электраперадачы і газаправода.

Ночный обстрел Харькова, "громко" было и в Белгороде — 359-е утро войны
Наступствы абстрэлу сяла Усцінка Белгародскага раёна /@vvgladkov

Па Украіне ў мінулыя суткі была выпушчаная 41 ракета розных тыпаў. 5 з іх, пераробленыя С-300, — па Харкаве. 16 ракет украінскія СПА збілі. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Акрамя таго, расеіяне нанеслі 24 авіяцыйныя ўдары і здзейснілі больш за 50 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Ёсць параненыя і загінулыя сярод грамадзянскага насельніцтва.

Расіяне працягваюць наступальныя дзеянні на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім кірунках, кажуць украінскія вайскоўцы. Сілы абароны Украіны адбіваюць атакі ў Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцях.

Расіяне імкнуцца захапіць Бахмут да 24 лютага, першай гадавіны ўварвання ва Украіну, заявіў напярэдадні сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Але гэта запатрабуе ад расійскіх войскаў значна больш высокіх тэмпаў прасоўвання, чым дагэтуль, адзначаюць экспэрты Інстытута вывучэння вайны. Яны нагадваюць, што стваральнік прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер" Яўген Прыгожын на днях меркаваў, што яго байцы змогуць акружыць Бахмут да сакавіка або красавіка.

"Прагматычныя ацэнкі Прыгожына расійскіх дасягненняў у раёне Бахмута ў цэлым былі бліжэй да тактычных рэалій, чым ацэнкі, якія прадказваюць хуткае прасоўванне Расіі", лічаць у Інстытуце. Паводле ацэнак экспертаў, расійскія войскі, падобна, не паскораць тэмпы наступу ў раёне Бахмута і наўрад ці дасягнуць мэты да 24 лютага.

Ночный обстрел Харькова, "громко" было и в Белгороде — 359-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

Расія і Украіна напярэдадні абмяняліся ваеннапалоннымі па прынцыпе "адзін на адзін". З палону вызвалілі 202 чалавекі — па 101 з кожнага боку. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак распавёў, што большасць украінскіх вайскоўцаў, якія вярнуліся дадому ў выніку гэтага абмену — гэта абаронцы завода "Азоўсталь (63).

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўчора правёў пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. Удзельнічалі ўсе камандуючыя аператыўных напрамкаў. Пра гэта Зяленскі распавёў у вячэрнім відэазвароце. "Дэталёва заслухалі аб сітуацыі па кожнаму з напрамкаў і перспектывы — таксама па кожнаму з аператыўных кірункаў", — адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Паводле яго слоў, вызначылі прыярытэт на фронце ў бліжэйшы час — трымаць сітуацыю і рыхтавацца да эскалацыі.

У Бахмуце, нягледзячы на цяжкія баі, па-ранейшаму застаюцца 6 тысяч грамадзянскіх. Украінскія ўлады зноў заклікалі іх эвакуявацца. Да іх звярнулася міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук.

Паводле яе слоў, тыя, хто застаецца ў горадзе, падвяргаюць небяспецы сябе і блізкіх; ствараюць дадатковыя праблемы і рызыкі людзям, якія спрабуюць там дапамагаць (вайскоўцам, паліцыі і валанцёрам), а таксама перашкаджаюць "нармальна працаваць" у горадзе ўкраінскім Сілам абароны і бяспекі.

"У горадзе ідуць цяжкія баі. Варожая артылерыя працуе па жылых кварталах. Шчыра кажучы, мяне вельмі здзіўляе, што там дагэтуль робяць 6 тысяч грамадзянскіх", — адзначыла Верашчук.

Толькі за суткі 16 лютага ў Бахмуце пяць чалавек загінулі і яшчэ 9 атрымалі раненні з-за расійскага абстрэлу жылога квартала. Таксама пашкоджаныя жылыя дамы. Расіяне працягваюць абстрэльваць горад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі