Начальніка ДАІ звольнілі за правал флікерызацыі?

Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў назваў прычынай адстаўкі Аляксандра Мендзелева з пасады кіраўніка ДАІ кепскую асветніцкую працу. Па словах міністра, ДАІ не справілася з папярэджаннем аварыйнасці адукацыяй пешаходаў, якія амаль не ведаюць і не выконваюць правілы дарожнага руху.  У сувязі з гэтым Еўрарадыё вырашыла даведацца, як на сённяшні дзень выконваецца праграма флікерызацыі "Мінус 100". Менавіта яна, як запэўнівалі міліцыянты, павінна была кардынальна знізіць небяспеку. Як паведамілі ў прэс-службе ДАІ, пакуль яшчэ рана казаць пры вынікі флікерызацыі ў 2008 годзе — такой статыстыкі яшчэ няма.

Супрацоўнік прэс-службы Аляксандр Гузаў паведаміў, што найбольшая колькасць наездаў на пешаходаў адбываецца ўвесну і ўвосень.

Гузаў: Пік дарожна-транспартных парушэнняў з удзелам пешаходаў — гэта вясновы перыяд і восенскі. Асабліва гэта датычыць восеньскага перыяду. Увосень змяншаецца светалвы дзень, многія пешаходы апранаюцца ў цёмную зімовую вопратку... Калі на вас апрануты святлоадбівальны элемент — гэта не гарантыя стоадсоткавай бяспекі, калі вы самі парушаеце правілы дарожнага руху.

Па словах А.Гузава, аўтаінспекцыя не вядзе статыстыку наконт таго, якія гарады ў Беларусі самыя бяспечныя і самыя страшныя ў сэнсе дарожных здарэнняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі