Начальнік Мінскага абласнога МНС запатрабаваў адстаўкі чыноўнікаў

Сярод іншых выступіў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў. Ён прапанаваў правесці праверку і вызваліць ад пасадаў старшыню Слабодскага сельсавета Таццяну Пракацень і начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Уладзіміра Казючыца. Шышканаў лічыць, што чыноўнікаў трэба прыцягнуць да адказнасці за тое, што імі не прымаліся належныя меры рэагавання на вядомыя факты неспрыяльнай сітуацыі ў сям'і, дзе загінула дзіця, паведамляе прэс-служба МНС.

Нагадаем, увечары 27 лютага ў вёсцы Варацішчы Уздзенскага раёна адбыўся пажар у жылым доме. Маці з 6-гадовай дачкой пайшла на працу, а бацька — да суседзяў, пакінуўшы малога сына аднаго. Падчас пажару хлопчыка вынеслі з хаты, але выратаваць не змаглі.



Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі