Вы тут

Нацбанк паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў Беларусі

У мінулым месяцы ЗВР павялічыліся / pixabay.com

Нацбанк паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў Беларусі. За кастрычнік яны павялічыліся на 89,8 млн долараў і на 1 лістапада складалі $8 млрд 549,7 млн. У верасні ЗВР знізіліся на $36,8 млн ці на 0,4%. Іх павелічэнне ў мінулым месяцы ў Нацбанку тлумачаць пакупкай замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы і ростам кошту манетарнага золата.

На выкананне знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у кастрычніку ўрад выдаткаваў каля 175 млн долараў ЗША.

Нацбанк нагадвае, што згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2022-га павінен скласці не менш за 6 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.