Нацбанк Беларусі з 12 снежня выключае еўра з кошыка замежных валют, паведамляецца на сайце фінансавага рэгулятара.
Далей валютны кошык будуць складаць расійскія рублі (60%), долары ЗША (30%), кітайскія юані (10%).
Пры гэтым таргі па еўра на Беларускай валютна-фондавай біржы працягнуцца. Афіцыйны курс беларускага рубля да еўра будзе вызначацца на падставе інфармацыі пра крос-курс еўра да долара на міжнародных фінансавых рынках.
Гэтыя змены ў Нацбанку тлумачаць тым, што сёлета значна знізілася тавараабарачэнне з краінамі ЕС і разлікі ў еўра. Затое выраслі аб'ёмы знешняга гандлю з Расіяй і разлікі ў расійскіх рублях. Таксама вырас гандаль з Кітаем.