Нацбанк Беларусі восьмы раз за год знізіў стаўку рэфінансавання
Ад 18 кастрычніка яна складае 11% гадавых.
18 кастрычніка Нацбанк Беларусі восьмы раз за 2017 год знізіў стаўку рэфінансавання. Ад сёння яна складае 11% гадавых. Такое рашэнне яшчэ 27 верасня прыняло праўленне Нацбанка па выніках штоквартальнага пасяджэння.