На знішчэнне — Лукашэнка пра тое, як абыходзіцца з парушальнікамі дзяржмяжы

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / @pul_1

Аляксандр Лукашэнка даручыў "знішчаць" парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Такую заяву ён зрабіў у аўторак падчас паездкі ў Ашмянскі раён. Лукашэнка прыехаў сюды, каб паглядзець на "мерапрыемствы праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і ваенных часцей", піша БЕЛТА.

"Публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ўзброеным чынам. Няма чаго з імі жартаваць. Парушылі дзяржаўную мяжу — да знішчэння", — заявіў Лукашэнка, і яшчэ раз паўтарыў, што "любое парушэнне дзяржаўнай мяжы — на знішчэнне". Паводле яго, нейкія "яны" разумеюць толькі сілу.

Нагадаем, надоечы прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык заявіў, што, паводле яго звестак, Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстаць ядзерную зброю, а таксама зладзіць бліцкрыг на Літву. "Беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на картах у бок Вільні", — сказаў Сахашчык і дадаў, што "дакладна гэта ведае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі