На запраўцы на трасе M1 заўважылі "ролс-ройс" Лукашэнкі (фота)

На запраўцы на трасе M1 заўважылі "ролс-ройс" Лукашэнкі (фота)

У інтэрнэце з'явілася фота, зробленае на адной з заправак на трасе М1. На ім відаць, як на запраўцы каля кавярні прыпаркаваўся Rolls-Royce Phantom Coupe з "прэзідэнцкімі" нумарамі — 001BY. Аўтамабіль суправаджаюць машыны спецпадраздзялення ДАІ "Страла". Як піша tut.by, першапачаткова фатаздымак апублікавалі ў закрытым вайбер-чаце.

Як відаць на фота, аўтамабіль прыпаркаваўся на месцы для інвалідаў.

Паказаны на фота аўтамабіль, паводле інфармацыі tut.by, з'явіўся ў гаражы Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў 2009 годзе.

"Ролс-ройс Фантом Купэ" выпускаецца з 2008 года на базе звычайнага "Ролс-ройс Фантом". Аўтамабіль масай 2,5 тоны можа разганяцца да 100 км/гадз. за 5,8 секунды, а максімальная хуткасць абмежаваная электронікай на ўзроўні 250 км/гадз. Даўжыня аўто — 5,6 метра, шырыня — амаль 2 метры.

Кошт машыны залежыць ад патрабаванняў заказчыка: аўтамабілі робяць толькі пад канкрэтнага кліента. Напрыклад, карыстаны аўтамабіль 2008 года выпуску сёння можна купіць за 169 000 еўра. А вось за машыну 2011 года года выпуску просяць да 380 000 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі