Вы тут

На запраўцы "Беларуснафты" паставілі шасціметровага жалезнага сома

Скульптура сома / neft.by

У пасёлку Нарач Мядзельскага раёна з'явілася шасціметровая металічная скульптура сома. Дзвюхтонны сом пастаўлены на аўтазапраўцы "Беларуснафты" №17, піша карпаратыўнае выданне neft.by.

Як нагадвае выданне, гэты беларускі курор славіцца акурат рыбнай лоўляй. Таму аматары сэлфі могуць сфатаграфавацца ў ролі рыбакоў з зайздроснай здабычай. 

Аўтарам гіганцкай рыбіны стаў прафесійны зваршчык, мастак і ўладальнік творчай майстэрні Уладзімір Канонік. На яе стварэнне спатрэбіўся месяц. 

Скульптура зробленая з металічнай арматуры, нержавеючай сталі і выкарыстаных запчастак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.