На замежных участках перамагла камуністка, але ў парламент яна не прайшла

На замежных участках перамагла камуністка, але ў парламент яна не прайшла

На выбарах у Палату прадстаўнікоў на замежных участках перамагла Аксана Арлова з Камуністычнай партыі Беларусі. Пра гэта ў панядзелак паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Беларусы галасавалі на 46 участках у замежжы. Гэтыя выбаршчыкі прыпісаныя да Купалаўскай акругі № 95. З уключаных у спісы 4789 чалавек галасавалі 3276 (з іх датэрмінова — 1547 чалавек). Арлова атрымала 879 галасоў. Аднак падтрымкі замежных беларусаў камуністцы не хапіла, яна прайграла дзейнаму дэпутату Таццяне Сайганавай, члену пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.

Дарэчы, у новым складзе Палаты прадстаўнікоў будзе 21 партыйны дэпутат. 11 з іх — камуністы.

На замежных участках перамагла камуністка, але ў парламент яна не прайшла
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі