На закрытай сустрэчы Саўбеза ААН могуць абмеркаваць затрыманне Пратасевіча
![На закрытай сустрэчы Саўбеза ААН могуць абмеркаваць затрыманне Пратасевіча](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-05-24t175343z_727537441_rc2hmn9am3b5_rtrmadp_3_eu-summit.jpg.webp?itok=zhYj2rm-)
26 траўня на закрытай сустрэчы Савета бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый могуць абмеркаваць прымусовую пасадку ў Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair і затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега. З такой прапановай збіраюцца выступіць Францыя, Ірландыя і Эстонія, паведамляе ТАСС са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў ААН.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон ацаніў дзеянні ўладаў Беларусі як "непрымальны акт, які парушае міжнароднае права". Ён заклікаў вызваліць Пратасевіча і Сапега, а таксама правесці незалежнае міжнароднае расследаванне сітуацыі з пасадкай у Беларусі самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Беларусі пагражаюць сур'ёзныя санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.