На выступ на фэсце Respublica прэтэндуюць 7 беларускіх гуртоў

30 жніўня ў сталічным парку Dreamland пройдзе адборачны канцэрт на ўкраінскі фестываль Respublica. Скласці кампанію гурту "Аддис Абеба" і спявачцы Паліне Рэспубліцы, якія ўжо заяўленыя ў лайн-апе фэсту, зможа толькі адна беларуская каманда. Сярод прэтэндэнтаў — J-J BINGZ, Re1ikt, Step Hall, Exist M, Straightroads, МУТНАЕВОКА, TIM ERNA. Пераможца вызначыцца з дапамогай народнага галасавання і рашэння кампетэнтнага журы. Галасаваць за гурты трэба, падняўшы адну руку.


Нагадаем, Respublica — штогадовы антыкамерцыйны фестываль музыкі і стрыт-арту, які праходзіць ў старажытным замку ўкраінскага горада Каменец Падольскі. Сярод сёлетніх хэдлайнераў — "Ляпіс Трубецкой", Сяргей Бабкін, "Тартак", В. Стрыкала, Louna і іншыя.


Пачатак адборачнага канцэрту — 18.00. Уваход вольны.

Фота vk.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі