На выходных у Беларусі чакаецца плюсавая тэмпература і дажджы

На выходных у Беларусі чакаецца плюсавая тэмпература і дажджы

2 лютага ў Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дождж і мокры снег. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні: уначы слабы, а зранку і ўдзень парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа -4...+1, удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла. 

У нядзелю, 3 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца туман, уначы на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны. 

Уначы прагназуецца 0...+5, удзень —  1-6 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 8 са знакам "плюс".

Цёплае надвор'е захаваецца і ў панядзелак, 4 лютага. Месцамі па краіне чакаецца невялікі кароткачасовы дождж, у асобных раёнах туман, уначы на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны. 

Тэмпература паветра будзе ад нуля да +5, удзень па поўдні краіны чакаецца да 7 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі