На выходных у Беларусі чакаецца цёплае надвор'е

На выходных у Беларусі чакаецца цёплае надвор'е

У выходныя жыхары Беларусі яшчэ працягнуць атрымоўваць асалоду ад летняга цяпла. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 9 верасня, будзе пераважна без ападкаў, уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 8 да 13 градусаў цяпла, па паўночным усходзе будзе +5...+7 градусаў. Удзень будзе 17-23 са знакам "плюс". Найбольш выскокая тэмпература чакаецца па паўднёвым захадзе — 24-28 вышэй за нуль.

Выходныя таксама пройдуць бех ападкаў. У суботу ўначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 7 да 14 цяпла, у паўночна-ўсходніх раёнах будзе +4...+6 градусаў. Удзень сіноптыкі прадказваюць 20-27 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе нават да +29 градусаў.

Нядзельная ноч і раніца таксама можа быць туманнай. Тэмпература паветра ўначы чакаецца +9...+16 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 22-29 вышэй за нуль.

Цёплае надвор'е сіноптыкі абяцаюць да сярэдзіны наступнага тыдня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі