Вы тут

На волю выйшлі двое палітвязняў

Марыя Сафонава і Андрэй Сысун / t.me/viasna96

Двое палітвязняў адбылі свой тэрмін і выйшлі на волю, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Марыя Сафонава была асуджаная на двухмесячны арышт. Яе прызналі вінаватай у "апаганьванні збудавананняў і псаванні маёмасці". Нагодай стала тое, што дзяўчына намалявала фарбай надпісы "Жыве Беларусь" і бел-чырвона-белы сцяг. 

Андрэй Сысун выйшаў на волю пасля трохмесячнага арышту. Паводле следства, хлопец зрабіў надпісы "Жыве Беларусь", "Лука, сыходзь!" і "3%", чым прычыніў маёмасную шкоду на 167 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.