На волю выйшла палітзняволеная па "справе Рабочага руху"

На волю выйшла палітзняволеная па "справе Рабочага руху"

У пятніцу на волю выйшла палітзняволеная па "справе Рабочага руху" Наталля Белабехава, паведамляюць праваабаронцы.

47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па "справе Рабочага руху" ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве).

У пятніцу Балабехаву выпусцілі на волю, падрабязнасці вызвалення высвятляюцца. У гомельскім СІЗА-3 жанчыну ўтрымлівалі паўтара месяца. 

Крымінальная справа супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух", была ўзбуджана па арт. 356 КК. Ініцыятыва "Рабочы рух" 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі