На волю выйшла блогерка Вольга Такарчук

На волю выйшла блогерка Вольга Такарчук. За кратамі яна знаходзілася з траўня 2021-га, была прызнаная праваабаронцамі палітзняволенай. У канцы мінулага года Такарчук прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у "паклёпе", "абразе суддзі", "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" (блогерка ўдзельнічала ў масавых пратэстах 2020 года).

Таксама з гомельскай жаночай калоніі ў чацвер мусіць выйсці палітзняволеная Анастасія Міронцава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.