На волю выйшаў палітвязень Валадар Цурпанаў

Валадар Цурпанаў / З архіву Радыё Свабода
Валадар Цурпанаў / З архіву Радыё Свабода

19 студзеня на волю выйшаў палітвязень Валадар Цурпанаў. Ён цалкам адбыў тэрмін, правёў за кратамі 1 год 11 месяцаў і 14 дзён, піша @MAYDAYMog.

Цурпанаву 60 гадоў. Ён быў адным з лідараў пратэстаў у Магілёве ў 2020-м. У чэрвені 2021-га суд Круглянскага раёна асудзіў яго на 2 гады калоніі агульнага рэжыму "за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу". Раней Валадар Цурпанаў быў асуджаны на тры гады "хіміі" за "абразу суддзяў". Падставай для новай крымінальнай справы супраць палітвязня стала "парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове" — нібыта супрацоўнікі неаднаразова бачылі, як мужчына сядзеў і ляжаў на ложку ў недазволены час, не засцілаў належным чынам сваё спальнае месца.

Спачатку Цурпанаў знаходзіўся ў папраўчай калоніі № 3 "Віцьба", дзе яго змяшчалі ў штрафны ізалятар. У красавіку 2022 года палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі