На волю выйшаў беларускі акцёр і кастынг-дырэктар Віктар Бойка. Пра гэта былы палітвязень паведаміў у сваіх сацыяльных сетках:
— Па сканчэнні 5 месяцаў і 9 дзён, я зноў з вамі. Пакуль не разумею, дзе я, але дакладна тут лепей, чым там, дзе я быў.
Кінематаграфіста затрымалі 28 жніўня 2022 года. Яму прад'явілі абвінавачанне па "народным" артыкуле 342.