На волю пасля 15 сутак арышту выйшаў палітык і цясляр Зміцер Дашкевіч

На волю пасля 15 сутак арышту выйшаў палітык і цясляр Зміцер Дашкевіч

На волю пасля 15 сутак арышту выйшаў палітык і цясляр Зміцер Дашкевіч. Яго затрымалі 15 студзеня падчас "Курапацкай варты" каля рэстарацыі "Поедем поедим". Суд пакараў яго максімальным тэрмінам арышту за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Дашкевіч кажа, што ўмовы ў ізалятары Мінскага раёна, дзе ён адбываў свае суткі, нашмат лепшыя, чым у мінскім ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Там ён пабываў увосень — і кажа, што гэта былі сапраўдныя катаванні:

— Мяне, яшчэ не асуджанага і не прызнанага ні ў чым вінаватым змясцілі ў карцар. Нават на ноч не адшпільвалі нары. Бетоная падлога. Мяне катуюць, разумееце? Мне не давалі ноч спаць. Нам не давалі вады. У нас вады ў камеры няма ніякай. НІЯКАЙ. Людзі сруць, прабачце і змыць не могуць. Не могуць змыць за сабою. Гэта па законе? Гэта пра закон? У суседнім карцары чалавек у такіх умовах правёў 25 сутак, іншы — 15 сутак. Я не бачыў такога нідзе. І мне начальнкі ІВС заяўвляе, што гэта законна.

Пра падобныя ўмовы знаходжання ў мінскім ізалятары распавядала баскетбалістка Алена Леўчанка. Тады мінская міліцыя адказала, што яна перабольшвае сітуацыю:

— Для ўсіх затрыманых прадугледжанае трохразовае харчаванне, вада, туалет, пасцельная бялізна, туалетная папера, мыла. Некаторыя журналісты былі там, І ніхто не скардзіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі