На турніры ў Мадрыдзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (31-е месца ў рэйтынгу) паспяхова выступае на турніры ў Мадрыдзе. У другім крузе яна абыграла Айлу Тамлянавіч з Харватыі (61-е месца ў рэйтынгу) — 6:3, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 30 хвілін.

У 1/8 фіналу наша суайчынніца згуляе супраць першай ракеткі свету Серэны Уільямс. Перад гэтым амерыканка ў другім крузе абыграла Слоўн Стывенс — 6:4, 6:0. Адзначым, што на старце мадрыдскага турніра Азаранка выйграла ў амерыканкі Вінус Уільямс — 6:4, 7:5.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі