На тэрыторыі БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы

На тэрыторыі БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы

У панядзелак, 25 студзеня, на тэрыторыі Беларускай АЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы вайсковай часці 7434 унутраных войскаў МУС. Сайт Reform.by атрымаў афіцыйнае пацвярджэнне гэтага трагічнага выпадку ад МУС.

"Сапраўды, 25 студзеня вайсковец, які праходзіць ваенную службу па прызыву ў вайсковай часці 7434, знаходзячыся на варце, зрабіў стрэл са службовай зброі, у выніку чаго памёр", — паведаміла спецыяліст па грамадскіх сувязях упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.

Паводле звестак журналістаў, вайсковец быў на варце паміж энергаблокаў атамнай станцыі.

Пазней прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што забрала запісы камераў відэаназірання, дзе зафіксавана, як вайсковец стрэліў у сябе.

Вайсковая часць 7434 была стаораная спецыяльна для аховы АЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. Яе салдаты пачалі баявое дзяжурства ў красавіку 2020 года. Камандуе часцю палкоўнік Вячаслаў Баракоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі