На тэлебачанні ўсё ж будуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты
![На тэлебачанні ўсё ж будуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hajd_kar.jpg.webp?itok=i1lqzUJ4)
У Белтэлерадыёкампанію паступілі заявы ад двух кандыдатаў у прэзідэнты на ўдзел у тэледэбатах. Свой намер паўдзельнічаць у іх выказалі Таццяна Караткевіч і Сяргей Гайдукевіч. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".
Паводле закона дэбаты могуць адбыцца, калі аб сваім намеры удзельнічаць у іх заявілі як мінімум два кандыдаты. Планы іншых дваіх прэтэндэнтаў (Мікалая Улаховіча і Аляксандра Лукашэнкі) пакуль невядомыя.
Апроч дэбатаў, кожны з кандыдатаў мае па два паўгадзінныя выступы на радыё і тэлебачанні.
Фота: БЕЛТА
![На тэлебачанні ўсё ж будуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tabl01_0.jpg.webp?itok=yrDO5wx7)
![На тэлебачанні ўсё ж будуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tabl02_0.jpg.webp?itok=tFtjSq2t)