На таргах 4 верасня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
![На таргах 4 верасня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2805.jpg.webp?itok=xxKc_XLO)
На Беларускай валютна-фондавай біржы 4 верасня адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара павялічыўся — з 2,0886 да 2,1028 рубля, таксама ўмацаваўся і еўра — з 2,4218 да 2,4336 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0823 беларускага (у панядзелак — 3,0794).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,34%.