На сёння прызначаны суд над Максімам Вінярскім

На 20 траўня прызначаны суд над актывістам “Еўрапейскай Беларусі” Максімам Вінярскім. Яго затрымалі 15 траўня каля будынка Смалявіцкага райаддзела міліцыі. Там ён разам з паплечнікамі сустракаў актывіста Леаніда Кулакова, які адбыў 7 сутак арышту за пікет каля Кургана Славы.

Максім пацікавіўся ў супрацоўнікаў міліцыі, на якой падставе яны вывезці Кулакова на вакзал, такім чынам сарваўшы сустрэчу паплечніка. За гэта Вінярскага затрымалі.

Міліцыянты правялі асведчанне Вінярскага на ўтрыманне алкаголю, але яго наяўнасці не зафіксавалі. У выніку яны склалі пратакол, у якім запісана: “Учыніў знявагу службовай асобы дзяржаўнага органу пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”.

Пасля гэтага Вінярскі быў адпушчаны.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі