На старце турніру ў Нью-Хейвене Сабаленка абыграла Стосур
![На старце турніру ў Нью-Хейвене Сабаленка абыграла Стосур](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_1515560736_big.jpg.webp?itok=xLhtMKDe)
На старце турніру ў Нью-Хейвене (ЗША) Арына Сабаленка абыграла Саманту Стосур з Аўстраліі (64-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:2. Наступная саперніца беларускай тэнісісткі — аўстралійка Дар'я Гаўрылава (24).
Адзначым, што напярэдадні Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар'еры паднялася на 25-е месца ў сусветным рэйтынгу.
![На старце турніру ў Нью-Хейвене Сабаленка абыграла Стосур](/sites/default/files/paragraphs/image/20180821073918.jpg)
Фота: pressball.by