Арына Сабаленка займае 25-е месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка займае 25-е месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка займае рэкорднае для сябе 25-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA (тыдзень таму яна была 34-й). Беларуская тэнісістка паспяхова выступіла на турніры ў Цынцынаці, дзе дайшла да паўфіналу, саступіла толькі першай ракетцы свету Сімоне Халеп з Румыніі.

Аляксандра Сасновіч з 36-га месца апусцілася на 37-е, Вера Лапко — з 66-га на 70-е месца. А вось Вікторыя Азаранка ўжо 80-я ракетка свету (тыдзень таму была 87-й).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі