Вы тут

На станцыі метро “Пятроўшчына” ў Мінску на рэйкі ўпаў мужчына

tuda-suda.by

На станцыі мінскага метро “Пятроўшчына” на рэйкі ўпаў мужчына. Пра гэты інцыдэнт паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Дараховіча.

Паводле яго інфармацыі, здарэнне адбылося сёння ў 11:44. Мужчына ўпаў на рэйкі і праз гэта рух на Маскоўскай лініі  метро прыпыніўся. У 11:56 пасажыра ўзнялі на платформу. Пра яго стан і прычыны падзення не паведамляецца.

Рух цягнікоў неўзабаве аднавіўся.