На станцыі метро "Кастрычніцкая" быў дым, спыняліся цягнікі

На станцыі метро "Кастрычніцкая" быў дым, спыняліся цягнікі

11 лютага каля 8:30 прэс-служба МНС паведаміла пра задымленне на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску. На месцы здарэння працуюць падраздзяленні ратавальнікаў. 

Вядома, што адкрытага агню супрацоўнікі МНС не выявілі.

Рух у метро быў спынены.

Каля 8:50 ратавальнікі паведамілі, што выявілі тленне ў раёне вентыляцыйнай збойкі і ліквідавалі яго. Пацярпелых пры здар\нні няма.

Пасля 9:00 рух цягнікоў аднавіўся.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі