На Швейцарыю абрынуліся снегапады

У Швейцарыі, дзе мінулая зіма, як і па ўсёй Еўропе, была цёплай і маласнежнай, напярэдадні выпаў снег. Частка дарог з-за снегу была перакрытая. Некаторыя горныя курорты
апынуліся адрэзанымі ад знешняга свету. Вядуцца працы па ачыстцы, аднак
яны ускладнёныя тым, што снегапрыборачная тэхніка ўжо была адпраўленая
на “летнюю прафілактыку”.

У суседняй Францыі да такіх кліматычных
скрайнасцяў не дайшло, аднак у апошнія дні з-за рэзкага пагаршэння
надвор’я загінулі 5 чалавек. Гэтыя інцыдэнты зафіксаваныя на моры на
захадзе і поўдні краіны.