На рынку Брэста зніклі з продажу курыныя яйкі

На Цэнтральным рынку Брэста спыніўся продаж курыных яек прадпрымальнікамі. Падставай для гэтага стала пастанова Савета Міністраў №1256, выдадзеная 3 кастрычніка 2007 года.
Згодна з ёй, на рынках забаронены продаж яек. Гандляваць імі могуць альбо вытворцы, альбо прыватныя прадпрымальнікі ў крамах на тэрыторыі рынку. Каля пяці дзесяткаў брэсцкіх прадпрымальнікаў і іх найманых работнікаў засталіся без працы. Адчыняць крамы на тэрыторыі рынку ім немагчыма: плошча крамы мусіць быць не менш за 25 квадратных метраў. У сваю чаргу, вытворцы не могуць гандляваць на рынку: арэнда гандлёвых месцаў аплочаная прадпрымальнікамі да сакавіка 2008 года, адзначае газета "Вечерний Брест".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі