На "Пушкінскай" і "Плошчы Перамен" сілавікі кідалі светлашумавыя гранаты

Дым ад светлашумавых гранатаў у раёне метро "Пушкінская" 15 лістапада 2020 года / ад чытача "Радыё Свабода"
Дым ад светлашумавых гранатаў у раёне метро "Пушкінская" 15 лістапада 2020 года / ад чытача "Радыё Свабода"

15 лістапада падчас Маршу смелых сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі супраць пратэстоўцаў. Спачатку людзі ў чорным кідалі светлашумавыя гранаты ў раёне метро "Пушкінская" і каля кінатэатра "Аўтара" — на месцы збору дэманстрантаў.

Затым — на "Плошчы перамен", куды прыйшлі тысячы чалавек ушанаваць памяць нявінна забітага Рамана Бандарэнкі. На гэтым відэа бачна, што ў раёне высадзілася мноства сілавікоў. Людзі разбягаюцца.

МУС пакуль ніяк не каментуе інцыдэнты.

15-ю нядзелю запар беларусы, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, выходзяць на вуліцы з патрабаваннем спынення гвалту супраць мірнага народа і новых выбараў. Другую нядзелю запар сілавікі не даюць сабрацца дэманстрантам ў вялікую калону, як гэта было раней. З раніцы ў горадзе быў адключаны мабільны інтэрнэт, не працуе частка станцый другой лініі метро. Паведамляецца аб жорсткіх разгонах — у тым лику з дапамогай слезацечнага газу, — і затрыманнях. На дадзены момант праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядомыя прозвішчы больш за сотні затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі