На Пружаншчыне была талака каля помніка паўстанцам Каліноўскага

Помнік  цяжка знайсці таму, хто не ведае, кажа краязнаўца Леанід Патапчук.  У прыборцы бяруць удзел і  грамадскія актывісты, і ўлады.





“Ездзілі, каб прыбрацца там. Бо з зімы смецця назбіралася. Святар быў. Раней яшчэ ўлады там прыклаліся, з аддзела культуры Пружанскага райвыканкама. Гэты помнік, з беларускім надпісам, паставіла ў 1998 годзе Пружанская суполка Таварыства беларускай мовы. Вайскоўцы дапамаглі таксама”, — сказаў Леанід Патапчук.





Стэлу, якая стаяла там да гэтага, нехта ў 1989 годзе літаральна расстраляў, таму давялося яе памяняць, дадаў краязнаўца.